Дзень роднай мовы

22.02.2021

22 лютага ў ДУА “Пагост-Загародская сярэдняя школа імя славянскіх асветнікаў Кірыла і Мяфодзія” Пінскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Для гэтай нагоды было праведзена шмат мерапрыемстваў, але асабліва цікавай і пазнавальнай для дзяцей аказалася гульня “Моцнае звяно”, якая была праведзена з вучнямі 8-11 класаў.

У гэтай гульні прыняло ўдзел шмат вучняў, асабліва ў адборачным туры. Дзеці адказвалі на розныя пытанні: па гісторыі Беларусі, па краязнаўству, па тэорыі літаратуры, па вуснай народнай  творчасці і г.д. Для ўдзелу ў спаборніцтве было абрана 6 ігракоў. Дзеці сур’ёзна аднесліся да гульні, паказалі добрыя веды па рускай і беларускай мове і літаратуры. Пераможцам аказаўся вучань 9 класа – Селюжыцкі Іван, які быў узнагароджаны дыпломам 1-ай ступені, а таксама памятным прызом.

Закончылася гульня словамі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, якая сказала, што кім бы чалавек ні быў,  ён павінен любіць і шанаваць сваю мову, бо гэта скарб, які застаўся нам ад нашых продкаў.

Міжнародны дзень роднай мовы запомніцца дзецям надоўга!

Рэбкавец С.Ф., настаўніца

беларускай мовы і літаратуры