Міжнародны дзень роднай мовы.

22.02.2019

21 лютага ў школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Адкрыла лінейку настаўніца беларускай мовы і літаратуры Рэбкавец Святлана Флораўна словамі з верша П. Панчанкі:

Кажуць: мова мая аджывае

Век свой ціхі, её згінуць пара.

Для мяне яна вечна жывая

Як раса, як сляза, як зара.

Далей настаўніца пазнаёміла вучняў школы з гісторыяй узнікнення гэтага свята, са станам беларускай мовы ў сучасны час. Вучні 9 класа чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, у якіх перададзена вялікая любоў да матчынай мовы, паказана яе непаўторнасць, адметнасць, мілагучнасць.

Потым настаўніца ўспомніла пра Ф. Скарыну, які першы пачаў друкаваць кнігі на беларускай мове. Зараз некаторыя з гэтых кніг знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы г. Мінска. Прагледзілі відэаролік пра тое, як захоўваюцца гэтыя кнігі ў бібліятэцы.

Далей вучні 9 класа правялі інтэлектуальную гульню “Лепшыя беларусазнаўцы”. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у гэтай гульні, пераможцы атрымалі прызы.

Падвяла вынікі лінейкі С.Ф. Рэбкавец, якая сказала: “Хто б ты ні быў: мужчына ці жанчына, дарослы ці малады, студэнт ці рабочы, вайсковец ці бізнесмен помні: найлепшы твой скарб – родная мова”.

 

Рэбкавец С.Ф., настаўніца беларускай мовы і літаратуры