Трансгранічны візіт водных інспектароў

08.12.2018

Трансгранічны візіт водных інспектароў

 

Трансгранічныя візіты адбываюцца ў межах праекта Трансгранічныя водныя інспектары. Дадзены праект сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства. 

08.12.2018 да нас ў школу завіталі сябры з Ветліўскага ліцэя Любяшоўскага раёна Валынскай вобласці (Украіна). Юныя водныя інспектары сустрэліся на спартыўнай трэніроўцы разам з футбольным юнацкім клубам “Луч”, дзеці гулялі ў футбол, вучыліся ў футбалістаў як правільна забіваць галы і рабіць размінку перад гульнёй.

Пасля дадзенага мерапрыемства дзеці завіталі да нас ў школу, дзе наведалі “Музей развіцця адукацыі Пінскага раёна” . Дзеці на экалагічным занятку вучыліся рабіць гідрахімічны аналіз проб вады, а таксама пісалі адзін аднаму добрыя пажаданні.

Поспехаў, юныя водныя інспектары!

 

 

 

Кіраўнік школьнага экалагічнага клуба         Л.М.Саланевіч