Трансгранічныя водныя інспектары

24.08.2018

Трансгранічныя водныя інспектары

 

“Трансгранічныя водныя інспектары” – міжнародны праект, галоўнай мэтай якога з’яўляецца захаванне малых рэк басейна Прыпяці.

У дадзеным праекце з беларускай стараны удзельнічае Пінскі раён, а з украінскай –Любяшоўскі.

З 16 па 22 жніўня праходзіў трансгранічны лагер для школьнікаў з Беларусі і Украіны. З нашай школы ўдзельнікамі сталі 8 юных эколагаў: Лінкевіч Аляксандр, Лявошык Кірыл, Рэбкавец Мікіта, Рамановіч Алег, Хоміч Надзея, Малышава Зоя, Драбіцько Яна і Дзікавіцкая Сафія. Пад час лагера дзеці з зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў экалагічных гульнях, квэстах, распрацоўвалі праекты экагарадоў, займаліся спартыўнымі спаборніцтвамі і гульнямі, рабілі хімічны аналіз вады з дапамогай кампактных хімічных лабараторый і вучыліся фільтраваць ваду, удзельнічалі ў экалагічных майстар-класах, а таксама здымалі экавідэаролікі.

Завяршэннем правядзення летняга трансгранічнага лагера стаў “Фестываль малых рэк”. Згодна з праграмай правядзення фестываля ўдзельнікі малі мажлівасць вырабіць упрыгожванні з прыроднага матэрыяла, размаляваць уласнаручна экасумкі, адправіць зробленыя сваімі рукамі паштоўкі па “Зялёнай пошце”, зрабіць роспіс хной і аквагрым, а таксама стварыць экаінсталяцыі. Для гледачоў выступалі музыкальныя калектывы з Беларусі і Украіны.

Дадзены праект дае мажліваць дзецям, а таксама і дарослым звярнуць увагу і зразумець праблему забруджвання малых рэк .

Давайце разам будзем рабіць усе мажлівае, каб захаваць нашу прыродную спадчыну!

 

Педагог-арганізатар                      Саланевіч Л.М.