Вынікі правядзення тыдня прававых ведаў

18.04.2018

З 09.04.2018 па 13.04.2018 у школе быў праведзены тыдзень прававых ведаў “Крымінальная адказнасць як канстытуцыйная  гарантыя справядлівасці”.

На працягу тыдня з вучнямі былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

–       выстава прававой літаратуры “Закон маёй краіны”,дзе навучэнцы маглі праглядзець адпаведную прававую літаратуру, якая касаецца законаў нашай дзяржавы, правоў і абавязкаў грамадзяніна;

–       інфармацыйныя і класныя гадзіны на тэму “Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх”, на якіх класныя кіраўнікі паведамілі аб адказнасці непаўналетніх, іх бацькоў за крымінальныя і адміністрацыйныя правапарушэнні;

–       конкурс дзіцячага малюнка “Я маю права на…” для 1-4 класаў;

–       конкурс плакатаў “Твае правы” для вучняў 5-11 класаў;

–       гульня-падарожжа “Па краіне прававых ведаў” для  пачатковых класаў, на якіх вучням было павядомлена аб правах і абавязках вучняў;

–       прававая  віктарына “Закон пра мяне, мне пра закон”, пад час якой у гульнявой форме  вучні  давалі адказы на пытанні, якія датычацца крымінальнай адказнасці;

–       відэалекторый “Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх”;

Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у дадзеных мерапрыемствах, даведаліся аб адказнасці за крымінальныя правапарушэнні, вучыліся прымяняць свае веды пад час канкрэтных сітуацый на прававых занятках.

 

Сацыяльны педагог                                    Саланевіч Л.М.