Школа маладога педагога

20.10.2017

18 кастрычніка 2017 года сцены нашай установы адукацыі наведала маладое пакаленне настаўнікаў раёна. Ветліва і гасцінна ў фае школы адбылася сустрэча педагогаў. Праз экскурсію па  школьнаму  музею госці змаглі даведацца пра гіторыю развіцця адукацыі Пінскага раёна, убачыць сваімі вачыма старыя падручнікі, пасведчанні аб адукацыі, стагадовы сшытак і шмат іншых цікавых прадметаў.

У межах сустрэчы, педагогі нашай школы прадэманстравалі сваё педагагічнае майстэрства як на адкрытых уроках па інфарматыцы (настаўнік Саланевіч М.А.), па фізічнай культуры і здароўю (настаўніца Банцэвіч А.В.), па біялогіі (настаўніца Заблоцкая К.М.), па нямецкай мове (настаўніца Аблавушка Т.М.), па гісторыі (настаўніца Крывецкая С.М.), па беларускай мове ў 4 класе (настаўніца Банцэвіч І.В.),  так і на пазакласным мерапрыемстве “Шануйце родную мову!” (настаўнікі Пашалюк Т.В. і Рэбкавец С.Ф.).

Праз жывую гутарку паміж маладымі педагогамі і настаўнікамі школы былі абмеркаваны і дадзены адказы на хвалюючыя пытанні па арганізацыі адукацыйнага працэсу такімі настаўнікамі,  як Петруковіч В.М., Саланевіч М.В. і Казубоўскай Н.І.

 

Плённай і ўдзячнай Вам працы, маладыя педагогі!

 

                           Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Казубоўская Н.І.