"Мой сябар-кніга"

07.10.2017

5 кастрычніка ў 2 класе прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Мой сябар – кніга”

З мэтай выхоўваць у дзяцей любоў да чытання была арганізавана экскурсія ў школьную бібліятэку. Бібліятэкар,  Таццяна Адамаўна, падрабязна расказала аб правілах размяшчэння кніг, аб тым, што трэба рабіць , каб узяць кнігу дамому пачытаць.

Дзеці расказалі , як правільна  абыходзіцца з кнігай, тлумачылі сэнс прымавак. Дзецям вельмі спадабалася ў бібліятэцы.