Падарожжа ў музей народнай творчасці "Бездежскі фартушок"

26.12.2016

21 снежня вучні нашай школы пабывалі ў музеі народнай творчасці “Бездежскі фартушок”. Сустрэча з экспанатамі музея была цікавай і пазнавальнай. Вялікую цікавасць выклікала зала, дзе вучні сваімі рукамі змаглі выткаць некалькі радкоў палатна,  пераапрануцца  ў народныя касцюмы былых часоў.

 Таксама адбылася сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія ўручылі дзецям чаканыя падарункі.

А колькі эмоцый выклікала катанне на брычцы…

Але ж усё добрае і цікавае вельмі хутка канчаецца.  Да новай сустрэчы, “Бездзежскі фартушок”!