Паседжанне МШМА настаўнікаў пачатковых класаў

23.12.2016

        22 снежня ў Боркаўскай  базавай школе ў атмасферы цеплыні і радасці адбылося паседжанне МШМА настаўнікаў пачатковых класаў. Настаўніца Селюжыцкая М. І. правяла ўрок літаратурнага чытання па тэме “Як сам захочаш навучыцца, то хутка авалодаеш пэўным уменнем” па творы І. Аношкіна “Воля-кулінарка”. Пасля ўрока настаўнікі абмяняліся  сваімі напрацоўкамі па тэме паседжання. Правялі вучэбную гульню “Мадэляванне ўрокаў літаратурнага чытання”.