Завершил работу оздоровительный лагерь "Зимняя сказка"

08.01.2021

З 28.12.2020 па 05.01.2021 у школе працаваў аздараўленчы дзіцячы лагер “Зімовая казка”. Дзеці з вялікім задавальненнем наведвалі гэты лагер таму, што іх кожны дзень тут чакалі розныя цікавыя мерапрыемствы: спаборніцтвы, гульні, конкурсы, віктарыны, прагляд любімых казак і мультфільмаў.

Была праведзена многа гульневых праграм, сярод іх гульня “Клад” , дзе дзеці з вялікім задавальненнем шукалі схаваны “клад” (падарунакі ад дзеда Мароза) і былі вельмі задаволены, атрымаўшы падарункі.

Дзеці добра адпачылі, набылі зарад бадзёрасці.