Час паэзіі "Пяшчотныя словы аб маме"

07.03.2022

Час паэзіі "Пяшчотныя словы аб маме". Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы беларускіх пісьменікаў, прысвечаныя маці. Вершы дзеці падбіралі самі, а некаторым падбірала настаўніца. Дзеці чыталі вершы з пачуццём любові і павагі да самага дарагога чалавека. Усе падрыхтаваліся вельмі добра, і таму было некалькі першых і другіх месц. Першае месца занялі Цёмная Вікторыя, Куляшэвіч Сафія. Другое месца - Карачун Вераніка,  Лопух Яна. Трэцяе месца заняла Абдуллаева Лейла. Пераможцы атрымалі салодкія прызы. Дзеці пакідалі мерапрыемства з добрым настроем.

Рэбкавец С.Ф., класны кіраўнік 5 класа