Конкурс " Каб любіць, Беларусь, цябе мілую…"

19.03.2022

Каб любіць, Беларусь, цябе мілую…

 

19 сакавіка 2022 года ў рамках шостага школьнага дня ў нашай школе прайшоў конкурс выразнага чытаня вершаў патрыятычнай накіраванасці, прысвечаных Беларусі, подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі вучні пятага, шостага і сёмага класаў. Ацэньвалася, у першую чаргу, выразнасць чытання вершаў. У перапынках паміж чытанем вершаў вучням былі прадстаўлены ролікі аб прыродзе Беларусі, яе эканамічных дасягненях, турыстычных маршрутах, аю яе галоўным багацці – людзях. Хвалюючыя вершы былі прадстаўлены Куляшэвіч Сафіяй, Карачун Веранікай, Маркаўцом Аляксандрам, Медуном Паўлам, Паповай Сафіяй, Лопух Янінай.

У выніку перамогу атрымала вучаніца 7 класа Папова Сафія, якая прадставіла верш А.Гаруна “Праводзіны”.

 

Браце мой любы!.. Ідзеш на вайну… – Кліча агульны прыказ… Кінеш радзімую ты старану, Кінеш сямейку і нас!

Можа, не ўбачымся болей з табой – Бог яго ведае, брат! Як праканаціся ў долі сляпой: Пусце? – не пусце назад?

Сорам і ганьба для свету вайна, Як ні мяркуй, ні судзі; З боскіх законаў смяецца яна… Мусіш, аднак жа… Ідзі!

Йдзі, не трывожся: маленькіх тваіх Будзем карміць, даглядаць, Ў разе ж… дай Бог, каб вярнуўся да іх!.. Будзем, як ты, гадаваць.

Гэтак… I ўсё, што хацеў я сказаць? Пэўне, усё… Пачакай! Нам пастарайся адтуль напісаць, З думкі сваіх не спускай.

Потым… Пасунуцца ў бітву палкі – Ты баязлівым не будзь: Смелага сэрца не раняць штыкі, Кулі яго не праб’юць.

Будзе праціўнік пабіты ляжаць, – Ты пашкадуй яго, брат! Раны завяжаш, паможаш устаць, – Й ён чалавек і салдат.

Брат, y далёкай сваёй старане Мае ён дзетак, сям’ю… Помста ці хцівасць цябе як штурхне, Ўспомні сямейку сваю.

Старасці, цноце не помні ураз, Гэтым сумлення не плям. Быў чалавекам ты, браце, y нас, Будзь чалавекам і там.

Мы ў Вялікага будзем прасіць, Ты каб вярнуўся здароў… Н-ну! – развітаемся… Сэрца баліць… Дай жа абнімемся зноў!

Другое месца заняла вучаніца 6 класа Лопух Яніна, трэцяе – Карачун Вераніка, вучаніца 5 класа. Пераможцы атрымалі дыпломы, усе удзельнікі салодкія падарункі.

Класны кіраўнік 7 класа                                                         М.В.Саланевіч