Тыдзень роднай мовы

24.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года ва УА «Пагост-Загародская сярэдняя школа імя славянскіх асветнікаў Кірыла і Мяфодзія» Пінскага раёна прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню роднай мовы.

         Увесь тыдзень праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па беларуску”. Вельмі прыемна было назіраць, як дзеці на перапынках стараліся гаварыць па-беларуску, выпраўлялі адзін аднаго, калі нехта не правільна ўжываў беларускія словы або вымаўляў іх.

Вельмі цудоўныя пажаданні напісалі вучні нашай школы роднай мове (Конкурс на лепшую паштоўку “Пажаданні роднай мове”), намалявалі цудоўныя малюнкі (стварэнне воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”), але найбольш усім спадабаўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў на роднай мове, а таксама вершаў на рускай мове, бо ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Конкурс ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі дырэктар школы, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, педагог-арганізатар. Дзеці вельмі сур’езна аднесліся да ўдзелу ў конкурсе. Ад кожнага класа было прадстаўлена па два вучні, якія вельмі эмацыянальна і прыгожа чыталі вершы. Асабліва ўразілі сваім чытаннем вершаў, а таксама падборам тэкстаў такія вучні, як Кучук Ліза (11 клас), Козел Аляксандра (11 клас), Штукіна Марыя (9 клас), Лопух Вікторыя (9 клас), Куляшэвіч Сафія (7 клас) і інш. У канцы конкурсу пераможцы атрымалі ўзнагароды.

         Усе мерапрыемствы праходзілі ў кабінеце беларускай мовы, чым яшчэ болей уздамаўся настрой і павага да роднай мовы.