Мисс Осень

22.10.2022

22 кастрычніка ў школе прайшло цікавае мерапрыемства “Міс Восень”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7-9 класаў. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах “Восень у малюнках”, “Лепшы верш пра восень”. Было прадстаўлена шмат малюнкаў, сярод якіх выбралі лепшыя. Прагучала шмат вершаў пра восень, якія напісалі беларускія пісьменнікі. Таксама былі выбраны лепшыя чытальнікі гэтых вершаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны цікавымі прызамі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства пайшлі дамоў з добрым настроем.

Рэбкавец С.Ф., класны кіраўнік 6 класа