Дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага вучні Пагост-Загародскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы. На пачатак дня прайшла ўрачыстая лінейка. Затым вучні старэйшых класаў правяралі свае веды ў напісанні Рэспубліканскай дыктоўкі. Таксама актыўны ўдзел прынялі дзеці ў конкурсе на лепшага чытальніка вершаў “Мая родная мова”. Дзень быў насычаны і цікавы.