Экскурсия на пожарный аварийно-спасательный пункт аг. Парохонск

01.11.2023

Першага лістапада вучні 7-8 класаў Пагост-Загародскай сярэдняй школы наведалі пажары аварыйна-выратальны пункт у аграгарадку Парахонск.

Дзяцей сустракаў выпускнік нашай школы, Рэбкавец Павел Мікалаевіч, які зараз там працуе. Вельмі прыемна, што там працуюць яшчэ два выпускнікі нашай школы: Лінкевіч Аляксандр Сяргеевіч і Драчук Аляксандр Юр’евіч. Сустрэча была цёплай і цікавай. Дзеці ўяўлялі сябе выратавальнікамі: пераапраналіся ў спецыяльную форму, сядзелі за рулём пажарнай машыны, “спрабавалі дапамагчы людзям”, заціснутым у машынах, паглядзелт на побыт выратавальнікаў.

У канцы сустрэчы гучалі пытанні, ці могуць дзяўчынкі трапіць на такую службу і як трэба вучыцца ў школе, каб стаць выратавальнікам.