Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ў Пагост-Загародскай сярэдняй школе з вучнямі школы праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя да Міжнароднага дня роднай мовы, галоўнай задачай якіх было паказаць, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе юнацтва на творчыя ініцыятывы. Святочны дзень пачаўся з агульнай лінейкі і прывітальнай акцыі «Гавары са мною па-беларуску!» 

  Вучні 5-8 класаў праявілі сябе ў інтэлектуальнай гульні «Крыжыкі-нолікі», якую падрыхтавала настаўнік рускай мовы і літаратуры Каленчук М.В. Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве «Мова родная-мова модная», якое правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рэбкавец С.Ф. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі ўсведамленню таго, што ў кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях,спевах і гульнях… Вельмі важным застаецца ўразуменне маладым пакаленнем таго, што беларускую мову неабходна захоўваць, развіваць і праз дзесяцігоддзі перадаць сваім дзецям і ўнукам.