Правілы карыстання бібліятэкай

Правілы карыстання бібліятэкай

 

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы карыстання школьнай бібліятэкай распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб бібліятэцы ўстановы адукацыі.

1.2. Правілы карыстання школьнай бібліятэкай (далей – бібліятэка) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальніка.

 

  1. 2. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

2.1. Права на карыстанне бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў школы.

2.2. Карыстальнікі маюць права:

2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрабаваннямі і інтарэсамі.

 2.2.2. Бескаштоўна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.

2.2.3. Бескаштоўна атрымліваць на часовае карыстанне дакументы бібліятэчнага фонду.

2.2.4. Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.

2.2.5. Прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка.

2.2.6. Карыстацца ў чытальнай зале тэхнічнымі сродкамі.

2.2.7. Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.

 

  1. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ

3.1. Навучэнцы школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісам класа, супрацоўнікі школы і законныя прадстаўнікі навучэнцаў – па пашпарце ці іншым дакуменце.

3.2. На кожнага карыстальніка запаўняецца фармуляр чытача адпаведнага ўзору. Фармуляр чытача - дакумент, які сведчыць пра факт і дату выдачы карыстальніку дакументаў з фонду бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам.

3.3. Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай.

3.4. На дом дакументы выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, якія выдадзены адначасова (не лічачы падручнікаў), не павінна перавышаць пяці.

3.5. Вучэбная, метадычная літаратура выдаюцца карыстальнікам на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай.

3.6. Выдача вучэбных выданняў навучэнцам ажыццяўляецца работнікам бібліятэкі з удзелам педагагічных работнікаў.

3.7. Вучэбныя выданні на навучальны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:

3.7.1. Атрымліваюць выданні ў бібліятэцы, выдаюць навучэнцам і арганізуюць рамонт і здачу іх у канцы навучальнага года.

3.7.2. Выстаўляюць адзнаку аб стане выдання ў спецыяльнай графе ў пачатку і канцы навучальнага года.

3.7.3. Запаўняюць журнал выдачы вучэбных выданняў і вядуць яго на працягу навучальнага года.

3.7.4. Ажыццяўляюць кантроль па захаванасці, праводзяць гутаркі, конкурсы па выхаванні беражлівых адносін да кнігі.

 3.8. Выдача вучэбных выданняў асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, навучэнцам спецыяльных класаў, класам інтэграванага навучання і выхавання, ажыццяўляецца з фондаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічным работнікам, якія назначаны загадам дырэктара школы.

3.9. Навучэнцам, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай  ці вышэйшай адукацыі, на працягу навучальнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры наяўнасці) на фармуляр чытача.

3.10. Чарговая выдача дакументаў з фонду бібліятэкі чытачу ажыццяўляецца толькі пасля вяртання ўзятых ім раней дакументаў, тэрмін выкарыстання якіх закончыўся.

3.11. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзінкавыя экзэмпляры даведачных выданняў, электронныя дакументы на дом не выдаюцца.

3.12. Лік дакументаў фонду, якія выдаюцца для работы ў межах бібліятэкі, не абмяжоўваецца.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

4.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.

4.2. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду.

4.3. Пры выбыцці са школы карыстальнік абавязаны вярнуць усе дакументы з фонду бібліятэкі, якія лічацца за ім.

4.4. Карыстальнік абавязаны:

4.4.1. Вяртаць узятыя ім дакументы з фонду ва ўсталяваны бібліятэкай тэрмін.

4.4.2. Не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.

4.4.3. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсліванняў, не вырываць і не загінаць старонак і г.д.).

4.4.4. Захоўваць у бібліятэцы цішыню, не парушаць парадак расстаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу да фонду.

4.4.5. Штогод у пачатку навучальнага года праходзіць перарэгістрацыю.

4.5. Карыстальнік, які згубіў дакумент з фонду бібліятэкі ці нанёс яму шкоду, абавязаны замяніць яго адпаведным (у тым ліку копіяй у вокладцы) ці прызнаным бібліятэкай раўназначным. Пры страце, пашкоджанні электроннага носьбіту (дыска) карыстальнік павінен кампенсаваць электронны носьбіт (дыск), а ўстанова адукацыі – забяспечыць запіс адпаведнай інфармацыі на дадзены носьбіт.

4.6. За згубу дакумента з фонду бібліятэкі ці нанясенні яму незаменнай шкоды непаўналетнім чытачом адказнасць нясуць яго бацькі, апекуны, папячыцелі.

4.7. Карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання  на тэрмін 1 месяц.

 

  1. АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

Бібліятэка абавязана:

5.1. Абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай.

5.2. Ствараць і падтрымліваць спрыяльныя ўмовы для работы чытачоў у бібліятэцы.

5.3. Не выкарыстоўваць звесткі пра карыстальнікаў, іх інтарэсах у іншых мэтах, акрамя бібліятэчна-вытворчых.

5.4. Даваць поўную інфармацыю карыстальнікам бібліятэкі пра наяўнасць дакументаў у фондзе, сістэматычна інфармаваць іх аб новых паступленнях дакументаў.

5.5. Аказваць дапамогу карыстальнікам пры выбары неабходнай літаратуры.

5.6. Прадстаўляць карыстальнікам (чытачам) магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі рэсурсамі.

5.7. Сістэматычна сачыць за своечасовым зваротам у бібліятэку дакументаў з фонду.

5.8. Забяспечыць рэжым работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі школы.

5.9. Забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчнага фонду, стварыць неабходныя ўмовы для захавання дакументаў.